Падчас сёлетняй кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў спадар Абрамчук аддаў пісьмовы загад усім кіраўнікам прадпрыемстваў раёну “неадкладна арганізаваць датэрміновае галасаваньне работнікаў прадпрыемства”, у тым ліку за кошт скарачэньня працоўнага часу. Інфармацыю пра хаду датэрміновага галасаваньня трэба было паведамляць непасрэдна кіраўніку раённай вэртыкалі.
Берасьцейскае аддзяленьне Беларускага Гельсынскага камітэту зьвярнулася ў пракуратуру з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да Валянціна Абрамчука за парушэньне Канстытуцыі й выбарчага заканадаўства.
Раённая пракуратура адмовілася распачынаць крымінальную справу супраць берасьцейскага чыноўніка, але адначасова абвесьціла спадару Абрамчуку афіцыйнае папярэджаньне — “за рэкамэндацыі кіраўнікам прадпрыемстваў аб скарачэньні працоўнага часу”.