ПАВАЛ МАЖЭЙКА І МІКОЛА МАРКЕВІЧ ЗЬВЯРНУЛІСЯ З АДКРЫТЫМ ЛІСТОМ ДА АКСАНЫ НОВІКАВАЙ

Юры Дракахруст, Прага

Мажэйка і Маркевіч сёньня зьвярнуліся з адкрытым лістом да Аксаны Новікавай, у якім называюць вынесены ёй прысуд "ганебным". "Мы ўпэўненыя, – пішуць гарадзенскія журналісты, – што на пытаньні, якія ставяць такія мужныя людзі, як Вы, рана ці позна ўлады павінны будуць даць дакладныя і вычарпальныя адказы. Высокія дзяржаўныя асобы, якія напрамую абвінавачваюцца ў забойствах, выкраданьнях і захопе ўлады, будуць адпраўленыя ў адстаўку і панясуць заслужанае пакараньне ня толькі за ўчыненыя злачынствы, але і за перасьлед невінаватых людзей", – гаворыцца ў лісьце журналістаў Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі да Аксаны Новікавай, асуджанай сёньня па абвінавачаньні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Нагадаем, што 16 верасьня летась да двух гадоў абмежаваньня волі за паклёп на кіраўніка дзяржавы быў асуджаны рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч. Ён дагэтуль абдывае пакараньне ў папраўчай установе ў Баранавічах.