ЗША НІКОЛІ НЕ ПРАСІЛІ ДАЦЬ ІМ ПРАВА ПРАЛЁТУ НАД ТЭРЫТОРЫЯЙ БЕЛАРУСІ

Ул. інф.

Амэрыканская амбасада заявіла, што "ўрад ЗША ніколі не запытваў права пралёту над тэрыторыяй Беларусі ані наўпрост, ані праз пасярэдніцтва якога-небудзь трэцяга боку".

Нагадаем, паводле "Интерфакс”, падчас лекцыі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце Аляксандар Лукашэнка распавёў пра тое, як у пачатку апэрацыі ў Афганістане да беларускага кіраўніцтва, цытую, "праз Галяндыю зьвярнуліся амэрыканцы з просьбай аб прадастаўленьні паветранага калідору для перакідкі сваіх войскаў і ўзбраеньняў у Афганістан".