АНАРХІСТЫ ЗЛАДЗІЛІ АНТЫВАЕННЫ ПІКЕТ У МЕНСКУ

Севярын Квяткоўскі, Менск

Каля пяцідзесяці хлапцоў і дзяўчат скандавалі антываенныя лёзунгі на разных мовах: “Не вайне за нафту!”, “Не вайне за грошы!”, “No pasaran!” Пратэстоўцы трымалі ў руках плякаты з антываеннымі надпісамі пад партрэтамі Хусэйна й Буша.

(Скандуюць: ) “No war for money!”

Акцыя трывала менш за дзесяць хвілінаў. У выніку пяцёра пратэстоўцаў былі затрыманыя.