ПРЭЫЗДЭНТ ЗША ЗАГАДАЎ ВОЙСКАМ ПАЧАЦЬ УДАРЫ ПА ВАЖНЫХ ВАЕННЫХ АБ’ЕКТАХ ІРАКУ

Аляксей Знаткевіч, Прага

(Буш: ) “Дарагiя суайчыньнiкi, у гэтую гадзiну амэрыканскiя i каалiцыйныя сiлы праводзяць першыя стадыi ваенных апэрацыяў, каб раззброiць Ірак, вызвалiць iрацкi народ i абаранiць сьвет ад сур’ёзнай небясьпекi”.

Амэрыканскi прэзыдэнт заявiў, што цяперашнiя ўдары – гэта пачатак шырокай ваеннай кампанii. Ён папярэдзiў, што ваенныя дзеяньнi могуць быць цяжэйшыя, чым чакалася.

Паводле Буша, ваенную кампанiю супраць Іраку падтрымлiваюць 35 краiнаў сьвету. Яны дазволiлi ЗША выкарыстоўваць ваенна-марскiя i авiяцыйныя базы, яны дапамагаюць ЗША ў зборы разьведвальнай iнфармацыi i забесьпячэньнi войскаў.

Крынiцы ў амэрыканскiм войску паведамiлi тэлекампанii CNN, што адной з мэтаў удару было абезгаловiць Ірак, то бок зьнiшчыць iрацкага лiдэра Садама Хусэйна яшчэ да пачатку вайны.

Прэзыдэнт Буш заявiў у сваiм звароце, што каалiцыйныя сiлы прыкладуць усе намаганьнi, каб не закрануць цывiльнае насельнiцтва. Ён, аднак, падкрэсьлiў, што войскi ЗША будуць дзейнiчаць у поўную сiлу:

(Буш: ) “Цяпер, калi канфлiкт пачаўся, адзiны спосаб скарацiць яго працягласьць – гэта скарыстаць рашучую сiлу. Гэта ня будзе кампанiя палавiністых захадаў, i мы ня прымем нiякага iншага вынiку, акрамя перамогi... У гэтым канфлiкце Амэрыка змагаецца з ворагам, якi не паважае ваенныя канвэнцыi i маральныя правiлы. Садам Хусэйн разьмесьцiў iрацкiя войскi i абсталяваньне сярод цывiльнага насельнiцтва, спрабуючы выкарыстаць нявiнных мужчынаў, жанчынаў i дзяцей, як шчыты для свайго войска. Гэта апошняе ягонае злачынства супраць уласнага народу”.