ІРАЦКАЕ ПЫТАНЬНЕ АБМЯРКУЮЦЬ У ПОЛАЦКУ САКРАТАРЫ РАДАЎ БЯСЬПЕКІ БЕЛАРУСІ, РАСЕІ, ПОЛЬШЧЫ, УКРАІНЫ

Юры Сьвірко, Менск

Сакратары радаў бясьпекі чатырох суседніх краін абмяркуюць тры комплексы праблемаў: актуальныя пагрозы міжнароднай бясьпецы, фармаваньне сучаснай сыстэмы бясьпекі ў Эўропе й памежнае супрацоўніцтва.

Упершыню сустрэча сакратароў радаў бясьпекі Беларусі, Расеі, Польшчы ды Ўкраіны адбылася летась у лютым у Харкаве. Заўтра ў Полацку адбудзецца другое такое паседжаньне. А сёньня ўвечары сакратар расейскае Рады бясьпекі Ўладзімер Рушайла прыляцеў у аэрапорт “Менск-2”, дзе адбыліся ягоныя перамовы зь беларускім калегам Генадзем Нявыгласам і кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўралам Латыпавым.