Толькі пасьля разгляду запатрабаванай справы Вярхоўны суд можа вынесьці пратэст на прысуд, патлумачылі ў канцылярыі Вярхоўнага суду.
"Гэты факт абнадзейвае, – сказаў кіраўнік юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў. – Тое, што скарга прынятая да разгляду, дае надзею, што прысуд можа быць перагледжаны ў бок зьмягчэньня".
Судовая справа прыйшла зь Ленінскага раённага суду Горадні ў Вярхоўны суд 27 студзеня, гэта значыць, што вынік разгляду будзе абвешчаны пасьля 27 лютага.