ПОЛЬСКІ ГРАМАДЗЯНІН ПАПРАСІЎ ПАЛІТЫЧНАГА ПРЫТУЛКУ Ў БЕЛАРУСІ

Ул. інф.

Затрыманы, які назваўся Дар'юшам Калдышкам, 1968 года нараджэння, патлумачыў, што накіраваўся ў Беларусь, каб папрасіць палітычнага прытулку. Ён заявіў, што ў Польшчы “істотна абмяжоўваюцца ягоныя грамадзянскія правы, у той час як у Беларусі дзейнічаюць дэмакратычныя законы”. Затрыманы атрымаў магчымасьць сустрэцца з польскім консулам, падчас размовы зь ім сп. Калдышка пацьвердзіў свой намер зьвярнуцца да беларускіх уладаў з просьбай аб прадастаўленьні палітычнага прытулку.