Мерапрыемства, у якім мне давялося ўдзельнічаць у часе маскоўскай камандзіроўкі, было цікавае тым, што адлюстроўвала сучаснае становішча ў Расеі палітычнага спадкаемства Ельцына.
Удзельнікі — некалькі дзясяткаў чалавек, якія раней кіравалі 150-мільённай краінай. Інтэр'ер — гатэль, што гняце сваёй раскошай. Увага СМІ — блізкая да нулявой. Былых паплечнікаў Ельцына — тых, хто ствараў падмурак цяперашняй Расеі — ня садзяць у турмы, яны атрымліваюць добрыя пэнсіі ці маюць сынэкуры. Аднак уплыў іх на сёньняшняе палітычнае, дый грамадзкае, жыцьцё — мінімальны.
І ўсё ж успаміны і меркаваньні гэтых людзей пра падзеі пачатку 90-х, калі распалася камуністычная імпэрыя, падаюцца цікавымі — бо менавіта яны прычыніліся да таго распаду.
Прысьвечаная Ельцыну і арганізаваная Цэнтрам ягонага імя канфэрэнцыя, пасьля якой адбылася прэзэнтацыя мэмуараў Станіслава Шушкевіча, праходзіла ў «Прэзыдэнт-гатэлі».
«Вы туды ня пройдзеце так проста, туды трапіць складаней, чым у Крэмль», — папярэдзіў мяне Станіслаў Станіслававіч і папрасіў даць яму пашпартныя зьвесткі, каб замовіць пропуск.
Нумар пашпарта Станіславу Станіслававічу я даслаў, але нешта там не спрацавала — і прыйшлося арганізатару канфэрэнцыі асабіста тэлефанаваць у будку сэк'юрыці. Прапусьцілі.
Арганізатарам і натхняльнікам канфэрэнцыі быў Генадзь Бурбуліс.
Сёньняшняй моладзі гэтае прозьвішча, напэўна, мала што (або ўвогуле нічога) ня скажа. Але ў 1991-м ён быў ключавой фігурай у расейскай палітыцы — як найбліжэйшы палітычны паплечнік Барыса Ельцына.
Афіцыйна Бурбуліс займаў пасаду дзяржаўнага сакратара і першага віцэ-прэм'ера (ва ўрадзе, які ўзначальваў сам Ельцын). Людзі да Ельцына прыхільныя называлі яго «рухавіком дэмакратыі»: менавіта Бурбуліс падштурхоўваў былога члена Палітбюро да палітычных і рынкавых рэформаў. Гэтага не абвяргаюць іншыя блізкія да Ельцына людзі і называюць яго другім чалавекам у дзяржаве у той пераломны, гістарычны час. Праціўнікі Ельцына давалі іншае азначэньне — «шэры кардынал».
Але менавіта подпіс Бурбуліса стаіць на дакумэнтах, якія зафіксавалі распад камуністычнай імпэрыі. Калі кажуць пры Віскулі, звычайна згадваюць прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Краўчука і старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. Але насамрэч пад пагадненьнямі паставілі подпісы ня тры, а шэсьць — старшыня Савету міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, прэм'ер-міністар Ўкраіны Вітольд Фокін і дзяржаўны сакратар Расеі Генадзь Бурбуліс.
І менавіта Бурбулісу належыць фармулёўка, якая канстатавала распад імпэрыі: «СССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Я папрасіў Генадзя Эдурдавіча напісаць мне яе ўласнаручна — ён зрабіў гэта на форзацы кнігі Шушкевіча, на прэзэнтацыю якой прыйшлі ня толькі паплечнікі Ельцына, але і актывісты беларускай дыяспары ў Маскве.
Сама прэзэнтацыя была вельмі кароткая: што цікава, і Бурбуліс, і сам Шушкевіч неяк абмінулі тэму белавескіх пагадненьняў, акцэнтаваўшы ўвагу на ініцыятыве тагачаснага кіраўніцтва Беларусі адмовіцца ад ядзернай зброі. Пасьля выступаў пачаўся фуршэт — герой дня пасьпеў толькі, як раней казалі ў беларускіх вёсках, «на сьвіныя хвасты», бо каля гадзіны падпісваў кнігу. Трэба аддаць належнае Станіславу Станіслававічу — падпісаў усім ахвотным. Праўда, для падмацаваньня сілаў нехта паставіў побач шклянку віскі.
Ну а я папрасіў Генадзя Бурбаліса — з адлегласьці больш як дваццаці гадоў — даць ацэнку распаду імпэрыі.
Бурбуліс: «Сапраўды, гістарычная непазьбежнасьць краху савецкай таталітарнай сыстэмы мела дзьве процілеглыя магчымасьці. Адна зь іх — эвалюцыйна-прававая, і пры ўсіх складанасьцях мы 20 жніўня (1991 году — С.Н.) насамрэч павінны былі падпісаць дамову аб Саюзе Сувэрэнных Дзяржаў (ССД). Але пры наўпроставай падтрымцы Міхаіла Гарбачова кіраўнікі шэрагу структур савецкіх (найперш Кручкоў (КДБ) і Лук'янаў (Вярхоўны Савет) катэгарычна не хацелі дапусьціць гэтай пэрспэктывы, і мы атрымалі змову ў форме ГКЧП. 19 жніўня Савецкі Саюз быў абвешчаны «зонай надзвычайнага становішча», і тры дні і тры ночы ўвесь сьвет і ўся краіна жылі ў надзвычайнай напружанасьці — што атрымаецца з гэтага?
А атрымалася тое, што прэзыдэнт Ельцын, новая Расея, маладая, яшчэ ня моцная, якая мела калясальную энэргетыку падтрымкі Барыса Ельцына, 12 чэрвеня абранага прэзыдэнтам — упершыню ў 1000-гадовай гісторыі Расеі народным прэзыдэнтам... Мы здолелі знайсьці абсалютна дакладны стратэгічны і тактычны плян, каб супрацьстаяць гэтаму антыправавому, антыканстытуцыйнаму акту, путчу. І 22 жніўня, калі з Фаросу прыехаў стомлены, узрушаны і прыніжаны Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў, на мітынгу ля Белага дому на плошчы Свабоды 60-тысячны калектыў скандаваў: «Свобода, Россия, Ельцин! Ельцин, Россия, Свобода!». Гэта быў наш трыюмф, гэта была параза ГКЧП, але адначасна гэта было і нашае разьвітаньне — праз трыюмфаваньне — з нашай Радзімай, з Савецкім Саюзам.
Савецкі Саюз дэ-факта перастаў існаваць пасьля таго, як найбуйнейшыя дзеячы таталітарнай улады не пагадзіліся з пэрспэктывай прававога выхаду з гэтай сытуацыі і абвясьцілі «не» нашай дамове. Працэс набыў незваротны характар, і Расейская Фэдэрацыя была вымушаныя вырашаць, як карміць людзей, як забясьпечваць зіму. Маса неадкладных гаспадарчых пытаньняў ва ўмовах апустошанай казны, ва ўмовах абсалютна не кіраванай краіны. Таму Савецкі Саюз абрынуўся найперш у выніку «палітычнага Чарнобылю» таталітарнай сыстэмы, якім быў ГКЧП, і ўсе нашыя далейшыя дзеяньні былі зьвязаныя з тым, каб знайсьці нейкае выйсьце, каб гэты крах, гэтая трагедыя, гэтая бяда ня выявілася ў некіраваных формах.
Мы вымушаныя былі абвяшчаць рэформы радыкальныя, мы стварылі праз рашэньне зьезду народных дэпутатаў урад рэформаў, які ўзначаліў прэзыдэнт Ельцын. Так зьявілася «каманда младарэфарматараў» Ягора Гайдара. І на гэтай падставе прыехалі 7 сьнежня ў Менск для таго, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам Беларусі і Ўкраіны сытуацыю, якая склалася да гэтага часу. Я лічу, што нашае рашэньне 8 сьнежня ў Белавескай пушчы, гэты «белавескі кансэнсус» у гісторыю ХХ стагодзьдзя ўвойдзе як унікальнае і выдатнае паводле рашучасьці і, у канчатковым выніку, паводле разумнасьці рашэньне.
У нас насамрэч не было выбару — мы павінны былі прымаць нейкае рашэньне, яно выявілася ў Судружнасьці Незалежных Дзяржаў. І ключавая сэнсавая формула гэтага дакумэнту — дзьве старонкі — гучала так: «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Гэта было цяжкае, гэта было важнае, гэта было патрэбнае рашэньне. За ім было тое, што я называю «белавескім кансэнсусам» — рашэньне аб тым, што Беларусь, Казахстан і Ўкраіна добраахвотна адмаўляюцца ад арсэналаў ядзернага ўзбраеньня і Расея бярэ на сябе абавязаньне захоўваць, кіраваць па ўсіх законах міжнароднага права гэтай сьмяротнай энэргіяй. Мы атрымалі магчымасьць прадухіліць жорсткую барацьбу за перадзел савецкай спадчыны — не выключаючы небясьпекі грамадзянскай вайны, якая празь нейкі час ужо была рэальнасьцю ў Югаславіі. Фактычна мы здолелі сфармуляваць некаторыя базавыя прынцыпы і ідэі для разьвіцьця новых незалежных дзяржаў, былых суб'ектаў СССР. І атрымліваецца, што «белавескі кансэнсус» 10 сьнежня Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў, 12 сьнежня ратыфікавалі парлямэнты Ўкраіны і Расеі, і мы атрымалі поўную легітымнасьць. І 21 сьнежня як сузаснавальнікі (гэта важна адзначыць, не як тыя, хто далучыўся, а як сузаснавальнікі, гэта значыць тыя, што цалкам падзяляюць ідэі, прынцыпы і каштоўнасьці нашага Белавескага пагадненьня) далучыліся яшчэ восем дзяржаў былой савецкай імпэрыі. І мы знайшлі адзінае, можа быць, у той час выйсьце з гэтай гранічнай сытуацыі».
Калі гавораць пра распад СССР, часам кажуць: «усё вырашалася ў Маскве», ініцыятыва ішла ад Ельцына. Мяне цікавіла, у якой ступені, на думку былога паплечніка Ельцына, нацыянальныя рухі ў былых савецкіх рэспубліках паўплывалі на ўсьведамленьне расейскіх палітыкаў аб непазьбежнасьці распаду СССР. Што ўвогуле азначала для іх імкненьне нацыянальна арыентаваных сілаў да незалежнасьці? Гэта другое, пра што я спытаўся ў найбліжэйшага паплечніка Барыса Ельцына.
Бурбуліс: «Ну, калі не забываць пра такія ўнікальныя для таго часу (дый для цяперашняга часу) падзеі, калі 300-тысячны мітынг у Маскве на Манэжнай плошчы зьбіраецца пасьля агрэсіі савецкай таталітарнай машыны ў Вільні, мы былі ўсе за тое, каб ідэалы свабоды атрымлівалі пацьверджаньне і каб у нас як грамадзянаў была годная будучыня. І ў гэтым сэнсе тое, што часам зьняважліва называюць «парадам сувэрэнітэтаў»... Па-першае, гэта было легальнае канстытуцыйнае права рэспублік, іх прымусілі да такога ўчынку.
Па-другое, гэта была абсалютна натуральная патрэба грамадзтва, людзей удыхнуць гэты глыток свабоды і пачынаць адказваць за сваё ўласнае жыцьцё, за жыцьцё, калі хочаце, сваёй малой радзімы — адказваць самастойна. Імпэрыі разбураюцца зь непазьбежнасьцю. Кожная па сваім ненапісаным сцэнары. Нашая імпэрыя рухнула гэтак жа непазьбежна пасьля «палітычнага Чарнобылю» жніўня 1991 году, і сёньня мы маем трансфармацыю імпэрскіх сындромаў на прасторы былога СССР зь небясьпечнай для Расеяй настальгіяй па імпэрскай вялікасьці. Але думаю, мы з гэтым дамо рады — гэтаксама як і ў жніўні, і ў лістападзе, і ў сьнежні мы здолелі знайсьці адзінае правільнае рашэньне».
Прысьвечаная Ельцыну і арганізаваная Цэнтрам ягонага імя канфэрэнцыя, пасьля якой адбылася прэзэнтацыя мэмуараў Станіслава Шушкевіча, праходзіла ў «Прэзыдэнт-гатэлі».
«Вы туды ня пройдзеце так проста, туды трапіць складаней, чым у Крэмль», — папярэдзіў мяне Станіслаў Станіслававіч і папрасіў даць яму пашпартныя зьвесткі, каб замовіць пропуск.
Нумар пашпарта Станіславу Станіслававічу я даслаў, але нешта там не спрацавала — і прыйшлося арганізатару канфэрэнцыі асабіста тэлефанаваць у будку сэк'юрыці. Прапусьцілі.
Арганізатарам і натхняльнікам канфэрэнцыі быў Генадзь Бурбуліс.
Сёньняшняй моладзі гэтае прозьвішча, напэўна, мала што (або ўвогуле нічога) ня скажа. Але ў 1991-м ён быў ключавой фігурай у расейскай палітыцы — як найбліжэйшы палітычны паплечнік Барыса Ельцына.
Афіцыйна Бурбуліс займаў пасаду дзяржаўнага сакратара і першага віцэ-прэм'ера (ва ўрадзе, які ўзначальваў сам Ельцын). Людзі да Ельцына прыхільныя называлі яго «рухавіком дэмакратыі»: менавіта Бурбуліс падштурхоўваў былога члена Палітбюро да палітычных і рынкавых рэформаў. Гэтага не абвяргаюць іншыя блізкія да Ельцына людзі і называюць яго другім чалавекам у дзяржаве у той пераломны, гістарычны час. Праціўнікі Ельцына давалі іншае азначэньне — «шэры кардынал».
Але менавіта подпіс Бурбуліса стаіць на дакумэнтах, якія зафіксавалі распад камуністычнай імпэрыі. Калі кажуць пры Віскулі, звычайна згадваюць прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Краўчука і старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. Але насамрэч пад пагадненьнямі паставілі подпісы ня тры, а шэсьць — старшыня Савету міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, прэм'ер-міністар Ўкраіны Вітольд Фокін і дзяржаўны сакратар Расеі Генадзь Бурбуліс.
І менавіта Бурбулісу належыць фармулёўка, якая канстатавала распад імпэрыі: «СССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Я папрасіў Генадзя Эдурдавіча напісаць мне яе ўласнаручна — ён зрабіў гэта на форзацы кнігі Шушкевіча, на прэзэнтацыю якой прыйшлі ня толькі паплечнікі Ельцына, але і актывісты беларускай дыяспары ў Маскве.
Ну а я папрасіў Генадзя Бурбаліса — з адлегласьці больш як дваццаці гадоў — даць ацэнку распаду імпэрыі.
Бурбуліс: «Сапраўды, гістарычная непазьбежнасьць краху савецкай таталітарнай сыстэмы мела дзьве процілеглыя магчымасьці. Адна зь іх — эвалюцыйна-прававая, і пры ўсіх складанасьцях мы 20 жніўня (1991 году — С.Н.) насамрэч павінны былі падпісаць дамову аб Саюзе Сувэрэнных Дзяржаў (ССД). Але пры наўпроставай падтрымцы Міхаіла Гарбачова кіраўнікі шэрагу структур савецкіх (найперш Кручкоў (КДБ) і Лук'янаў (Вярхоўны Савет) катэгарычна не хацелі дапусьціць гэтай пэрспэктывы, і мы атрымалі змову ў форме ГКЧП. 19 жніўня Савецкі Саюз быў абвешчаны «зонай надзвычайнага становішча», і тры дні і тры ночы ўвесь сьвет і ўся краіна жылі ў надзвычайнай напружанасьці — што атрымаецца з гэтага?
Савецкі Саюз дэ-факта перастаў існаваць пасьля таго, як найбуйнейшыя дзеячы таталітарнай улады не пагадзіліся з пэрспэктывай прававога выхаду з гэтай сытуацыі і абвясьцілі «не» нашай дамове. Працэс набыў незваротны характар, і Расейская Фэдэрацыя была вымушаныя вырашаць, як карміць людзей, як забясьпечваць зіму. Маса неадкладных гаспадарчых пытаньняў ва ўмовах апустошанай казны, ва ўмовах абсалютна не кіраванай краіны. Таму Савецкі Саюз абрынуўся найперш у выніку «палітычнага Чарнобылю» таталітарнай сыстэмы, якім быў ГКЧП, і ўсе нашыя далейшыя дзеяньні былі зьвязаныя з тым, каб знайсьці нейкае выйсьце, каб гэты крах, гэтая трагедыя, гэтая бяда ня выявілася ў некіраваных формах.
Мы вымушаныя былі абвяшчаць рэформы радыкальныя, мы стварылі праз рашэньне зьезду народных дэпутатаў урад рэформаў, які ўзначаліў прэзыдэнт Ельцын. Так зьявілася «каманда младарэфарматараў» Ягора Гайдара. І на гэтай падставе прыехалі 7 сьнежня ў Менск для таго, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам Беларусі і Ўкраіны сытуацыю, якая склалася да гэтага часу. Я лічу, што нашае рашэньне 8 сьнежня ў Белавескай пушчы, гэты «белавескі кансэнсус» у гісторыю ХХ стагодзьдзя ўвойдзе як унікальнае і выдатнае паводле рашучасьці і, у канчатковым выніку, паводле разумнасьці рашэньне.
Мы атрымалі магчымасьць прадухіліць жорсткую барацьбу за перадзел савецкай спадчыны
Калі гавораць пра распад СССР, часам кажуць: «усё вырашалася ў Маскве», ініцыятыва ішла ад Ельцына. Мяне цікавіла, у якой ступені, на думку былога паплечніка Ельцына, нацыянальныя рухі ў былых савецкіх рэспубліках паўплывалі на ўсьведамленьне расейскіх палітыкаў аб непазьбежнасьці распаду СССР. Што ўвогуле азначала для іх імкненьне нацыянальна арыентаваных сілаў да незалежнасьці? Гэта другое, пра што я спытаўся ў найбліжэйшага паплечніка Барыса Ельцына.
Гэта было легальнае канстытуцыйнае права рэспублік