ПАЧАЛІСЯ КАНСУЛЬТАЦЫІ АБ УМОВАХ ВІЗАВЫХ АДНОСІНАЎ ПАМІЖ БЕЛАРУСЬСЮ Й ПОЛЬШЧАЙ

Валер Каліноўскі, Менск

Як паведаміў прадстаўнік консульскай управы Міністэрства замежных справаў Беларусі Аляксандар Астроўскі, пытаньне памеру консульскіх збораў за візы пакуль не абмяркоўваецца. Беларусі бок настойвае на пэўных ільготах для асобных катэгорыяў грамадзянаў: жыхароў памежжа, пэнсіянэраў, дзяцей. Польскі бок заяўляе, што будзе кіравацца найперш сваім законам “Аб замежных грамадзянах”.

Раней МЗС Беларусі некалькі разоў выступаў з пратэстамі наконт пасьпешлівага, на погляд беларускага боку, увядзеньня паўнамаштабнага візавага рэжыму краінамі Балтыі й Польшчы. Аднак ніякай рэакцыі на гэтыя пратэсты не было, адно што МЗС Польшчы паабяцаў, што візы для беларусаў ня будуць дарагімі.