Ад 20 верасьня 2001 году да 3 чэрвеня сёлета ў эфіры Радыё Свабода штодня гучаў рэпартаж з Курапатаў, дзе адбывалася унікальная кругласутачная вахта. Карэспандэнты Радыё Свабода запісвалі галасы сотняў людзей – валанцёраў, ахвяраў ГУЛАГу, будаўнікоў, археолягаў, жыхароў суседніх мікрараёнаў Менску і гасьцей з усёй Беларусі і замежжа, якія прыходзілі ў Курапаты, прыносілі ежу, цёплую вопратку, дапамагалі абаронцам. Гэтыя рэпартажы зараз сабраныя у адну кнігу – “Дарога праз Курапаты”. Прэзэнтацыя кнігі і сустрэча з аўтарамі і героямі адбудзецца ў панядзелак, 23 сьнежня, у менскім Палацы мастацтваў, а 18-й гадзіне.