НА БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКІЯ СЛУХАНЬНІ З МАСКВЫ ПРЫЕДУЦЬ ДРУГАРАДНЫЯ ЧЫНОЎНІКІ

Уладзімер Глод, Менск

Акрамя спадара Лукіна, Дума ўключыла ў склад дэлегацыі Паўла Мядзьведзева (фракцыя “Отечество — вся Россия”) ды камуністаў Сяргея Глазьева і Георгія Ціханава. Магчыма, што на адкрыцьцё слуханьняў прыедзе і кіраўнік фракцыі камуністаў Генадзь Зюганаў.

Вельмі сьціпла — другараднымі чыноўнікамі — будзе прадстаўлены на слуханьнях і ўрад Расеі.