Грузінскі кіраўнік паведаміў, што заўтра падчас свайго выступу на паседжаньні Рады атлянтычнага партнэрства ён афіцыйна абвесьціць пра намер Грузіі ўступіць у НАТО.
(Шэварднадзэ: ) “Я паведамлю вам маленькі сакрэт. Заўтра ў сваёй прамове я зраблю афіцыйную заяву пра жаданьне Грузіі стаць сябрам НАТО. Мы разумеем, і я буду казаць пра гэта, што гэта ня можа адбыцца на працягу году ці двух. Гэта патрабуе больш працяглага часу. Мы заяўляем нашае жаданьне ўступіць у альянс і разам з тым дэманструем разуменьне, што Грузія войдзе ў НАТО толькі тады, калі будзе цалкам падрыхтаваная. Сяброўства ў НАТО азначае для Грузіі бясьпеку, гарантыі бясьпекі. У нашай гісторыі мы мелі шмат праблемаў, і я мяркую, што ўступленьне ў НАТО будзе для нас адзіным правільным рашэньнем.
Калі Грузія толькі мае намер, так бы мовіць, устаць у чаргу ў НАТО, то шэраг краінаў ужо зараз ёсьць кандыдатамі ў наступную хвалю пашырэньня.
На адмысловым круглым стале Радыё Свабода/Свабодная Эўропа, прысьвечанам пэрспэктывам далейшага пашырэньня Паўночнаатлянтычнага альянсу, выступілі сёньня прэзыдэнты краінаў-кандыдатаў, якія чакаюць запрашэньня ў НАТО праз два гады: Альбаніі - Альфрэд Мойшыу, Харватыі – Сьціпэ Мэсіч і Македоніі – Барыс Трайкоўскі.
Латвія – адна з сямі краінаў, якія сёньня атрымалі запрашэньне ўступіць у НАТО. Пра тое, што азначае гэта для Латвіі і што Латвія азначае для НАТО, распавяла журналістам прэзыдэнт гэтай краіны Вайра Віке-Фрэйбэрга.
Сваімі поглядамі на ролю НАТО ў сьвеце пасьля халоднай вайны дзяліліся з супрацоўнікамі Радыё Свабода/Свабодная Эўропа былы міністар замежных справаў Польшчы Браніслаў Герэмэк і дзейны кіраўнік МЗС Румыніі Мірча Джаана.