На думку кіраўніцтва міжнароднага саюзу, прафсаюз АПК – галіновы прафсаюз Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі – "больш не адпавядае статутным крытэрам, бо яго кіраўніцтва было прызначанае не дэмакратычным шляхам, а шляхам укараненьня на пасаду старшыні дзяржаўнага чыноўніка".
Ранейшы лідэр прафсаюзу АПК Аляксандар Ярашук быў зьняты з пасады 10 верасьня. На пасаду старшыні прафсаюзу быў абраны кіраўнік дэпартамэнту Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўладзімер Самасюк. Кіраўніцтва Міжнароднага саюзу вырашыла пакінуць на пасадзе віцэ-прэзыдэнта саюзу Аляксандра Ярашука.