НАВІНЫ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІЯЎ

Сяргей Навумчык, Прага

Іх продаж будзе ажыцьцяўляцца праз аптэчную сетку Walgreen, якая мае свае крамы ва ўсіх рэгіёнах Амэрыкі. Тэлефон каштуе 40 даляраў, сюды ўваходзіць і кошт гадзіннай размовы, прычым кошт адной хвіліны як мясцовай, гэтак і міжнароднай размовы аднолькавы. Калі першыя 60 хвілінаў размовы будуць вычарпаныя, можна альбо выкінуць тэлефон, альбо дадаць у яго яшчэ гадзіну, заплаціўшы 18 даляраў. Першыя такія тэлефоны ўжо паступілі ў продаж у Каліфорніі.

Бахрэйн. Апошняя, восьмая партыя чэмпіёна сьвету па шахматах Уладзімера Крамніка і кампутарнай праграмы Deep Fritz скончылася ў нічыю. Падчас турніру, які праводзіўся ў сталіцы Бахрэйна Манаме, чалавек і кампутар выйгралі па дзьве партыі, а чатыры згулялі ў нічыю. На сёньняшні дзень Deep Fritz лічыцца самай дасканалай кампутарнай праграмай. Яна была распрацаваная немцам Маціасам Файстам і галяндцам Францам Моршам.

ЗША. Шматразовы касьмічны карабель Atlantis вярнуўся на зямлю. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі амэрыканскага касьмічнага агенцтва. Ён стартаваў да міжнароднай касьмічнай станцыі 7 кастрычніка, пры гэтым старт неаднаразова адкладаўся. Касьмічная місыя была пасьпяховай, на міжнародную станцыю дастаўленая частка фэрмы, якая будзе скарыстаная для ўсталяваньня новых элемэнтаў касьмічнай станцыі.

Нямеччына. Астраномы знайшлі вялізную “чорную дзірку” ў сузор’і Стральца. Асаблівасьць яе ў тым, што яна разьмешчаная ў самым цэнтры нашай галяктыкі. Яна валодае вялізным гравітацыйным полем і была нябачная, паколькі прамень сьвятла ня можа празь яе прайсьці. Пра тое, што ў цэнтры нашай галяктыкі існуе “чорная дзірка”, астраномы здагадваліся і раней, але толькі цяпер удалося яе вызначыць.

ЗША. Амэрыканскім навукоўцам з Каліфорніі ўдалося дамагчыся аднаўленьня пашкоджанага спіннога мозгу шляхам перасадкі міжрэбарных нэрваў. Экспэрымэнт быў праведзены на лябараторных жывёлах. У выніку жывёлы, якія не маглі перасоўвацца, аднавілі здольнасьць рухацца. Навукоўцы лічаць, што ўжо сам факт аднаўленьня спіннога мозгу можна лічыць істотным адкрыцьцём. Цяпер распрацоўваецца электронны імплантант, які выканае функцыю правадніка для нэрвовых імпульсаў. Магчыма, ён будзе здольны аднавіць рухомасьць пацярпелых на 50 адсоткаў.

Вашынгтон. Мужчыны, якія да 35-ці гадоў не паклапаціліся пра дзяцей, могуць зусім застаца без нашчадкаў. Гэта зьвязана са старэньнем арганізму.Да такой высновы прыйшлі дасьледчыкі з Вашынгтонскага ўнівэрсытэту. Прэзыдэнт Амэрыканскага таварыства рэпрадуктыўнай мэдыцыны Ўільям Кэй лічыць, што мужчына, які жадае мець дзяцей, павінен як мага менш паліць, паколькі нікатын адмоўна ўплывае на дзетародную функцыю.

Вялікабрытанія. Праз два гады самы маленькі ў сьвеце аптычны дыск дапаможа захоўваць у памяці мабільнага тэлефоннага апарату запіс двухгадзіннага фільму, альбом на 25 тысячаў фотаздымкаў і 48 гадзінаў музыкі. Гэта будзе дасягнута з дапамогай гэтак званага блакітнага лазеру. Тэхналёгія стварэньня мініятурных дыскаў распрацоўваецца ў брытанскім дасьледчым цэнтры кампаніі Philips у глыбокай сакрэтнасьці. Да моманту масавай вытворчасьці дыскаў пройдзе як найменш два гады, аднак ужо цяпер ім прадказваюцьракаюць вялікі посьпех, у тым ліку і з прычыны іх таннасьці. Чакаецца, што кошт аднаго такога дыску з абёмам памяці да чатырох гігабайтаў будзе ня большы за адзін даляр.