Дацкае старшынства Эўразьвязу ў адпаведнай заяве адзначыла, што Эўрапейскі Зьвяз заклапочаны тым, як беларускі ўрад абыходзіцца з мэдыямі краіны. Эўразьвяз заявіў, што ў Беларусі ўжываюцца цэнзура, перасьлед, рэпрэсіі і пагрозы.
Эўрапейскі Зьвяз заяўляе, што суд над галоўным рэдактарам незалежнай газэты нібыта за “зьнявагу прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі” – гэта “трывожны прыклад запалохваньня сродкаў масавай інфармацыі ўладамі Беларусі”.
У мінулым месяцы беларускі суд пакараў Віктара Івашкевіча двума гадамі
абмежаваньня волі за “зьнявагу Лукашэнкі” ў артыкуле, у якім указвалася на карумпаванасьць рэжыму Лукашэнкі”. Івашкевіч – гэта трэці журналіст цягам трох месяцаў, які атрымаў такі вырак.