ГЕНЭРАЛЬНАЯ ПРАКУРАТУРА РАСПАЧАЛА ДОПЫТЫ ЖУРНАЛІСТКІ “НАРОДНАЙ ВОЛІ”

Ігар Карней, Менск

Прычынай выкліку сталася інтэрвію Марыны Коктыш з былым дырэктарам МТЗ, надрукаванае ў “Народнай Волі” 19 верасьня. Сьледчыя пракуратуры лічаць, што журналістка парушыла артыкул Крымінальнага кодэксу “Аб утрыманьні пад вартай” і давяла да шырокага ведама матэрыялы сьледзтва.

Марына Коктыш паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што ў часе допыту ёй сказалі, што цяпер яна будзе хадзіць у пракуратуру “як на працу”.