11 ВЕРАСЬНЯ Ў ЧЫРВОНЫМ КАСЬЦЁЛЕ БУДЗЕ АДКРЫТАЯ "КНІГА ПАМЯЦІ"

Галіна Абакунчык, Менск

Акцыя распачнецца а 19-й гадзіне памінальным набажэнствам па загіблых. Затым слова возьмуць ініцыятары ідэі – ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк, а таксама прадстаўнікі хрысьціянскіх і творчых суполак Беларусі. Словы спачуваньня й падтрымкі сваякам ахвяраў, а таксама ўсяму амэрыканскаму народу на старонках кнігі змогуць выказаць вернікі розных канфэсіяў, а таксама ўсе ахвотныя.

Акцыя будзе доўжыцца цягам месяца, а затым "Кніга памяці" з Чырвонага касьцёлу будзе перададзеная ў амбасаду ЗША ў Беларусі.