МАЛАДЫ ФРОНТ АДЗНАЧЫЎ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ ЛУКАШЭНКІ ПЭРФОРМАНСАМ

Альгерд Невяроўскі, Менск

12 маладафронтаўскіх актывістаў сабраліся ў адным з двароў каля плошчы Перамогі і цягам 5 хвілінаў разыгралі пэрформанс на тэму беларуска-расейскай інтэграцыі. Частка ўдзельнікаў была ў масках, падобных на твар Лукашэнкі, частка – у масках, падобных на твар Пуціна. У руках яны трымалі фотаздымкі кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў. На пачатку пэрформанса адносіны між Лукашэнкам і Пуціным выглядалі добрымі, але паступова ўсё больш псаваліся. Урэшце акторы, аблаяўшы адзін аднаго і парваўшы партрэты Лукашэнкі й Пуціна, разыйшліся. За відовішчам наглядала больш дзясятка чалавек. Ніхто з удзельнікаў гэтай акцыі ня быў затрыманы.