Пезкін і Закрэўскі былі асуджаныя за пікетаваньне на 10 дзён арышту. Аляксандар Голуб у турме таксама далучыўся да галадоўкі пратэсту, якую пачалі ягоныя сябры.
Паводле словаў Аляксандра Голуба, напярэдадні суду ён быў зьбіты ахоўнікам менскага ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.