БЕЛАРУСКІЯ ЎЦЕКАЧЫ ВА ЎКРАІНЕ НАРЭШЦЕ ВЫРАШЫЛІ ЛЕГАЛІЗАВАЦЦА

Казімер Яноўскі, Гомель

Рашэнне (даць такі статус або не) будзе прымаць адпаведны дзяржаўны камітэт.

Беларускія грамадзяне знаходзяцца ва Ўкраіне ўжо 24-ы дзень. Аднак, як паведамілі ў сталічнай міграцыйнай управе, заявы на легалізацыю свайго становішча яны падалі толькі ўчора, 14 жніўня.