CЬВЯТЛАНА НЕХ ГАЛАДАЕ СЁМЫЯ СУТКІ

Ул. інф.

На гэтую сустрэчу дзяўчына самастойна выйшла з камэры.

(Нех: ) “Мне нічога не патрэбна, у мяне ў камэры яшчэ літраў шэсць соку. Вы б лепей газэтаў прынесьлі”.

Высьветлілася, што за час адсідкі ніхто не перадаў дзяўчыне свежай прэсы. Але ў камэры ёсьць некалькі кніжак, якія яна захапіла з сабой з хаты. Зараз дзяўчына чытае вершы Максіма Багдановіча. Асьвятленне ў камэры вельмі цьмянае, таму Сьвятлана папрасіла міліцыянтаў зьмяніць лямпачку на больш моцную. Але яе просьбу пакуль не задаволілі.

Днямі Сьвятлану наведала мама. А вось праваабаронцам Аляксандру Антанюку і Сяргею Мальчыку наведаць яе не дазволілі. Пры гэтым ім патлумачылі, што Сьвятлана сама адмаўляецца ад усялякіх сустрэчаў. Аднак карэспандэнту “Пагоні” актывістка Грамады заявіла, што гэта няпраўда

Сьвятлана Нех была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту судзьдзёй Натальляй Козел за ўдзел у ”Ланцугу неабыякавых людзей”. Галадоўку дзяўчына абвесьціла на знак пратэсту супраць гэтага прысуду.