СТАРШЫНЯ КАМІТЭТУ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ АНАТОЛЬ ТОЗІК ЗЬВЯРНУЎСЯ Ў СУД З ПАЗОВАМ ДА ГАЗЭТЫ “НАША СВАБОДА”

Любоў Лунёва, Менск

Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул Міхаіла Падаляка пад назвай “Канфідэнцыйна”. Заўтра рэдактар газэты “Наша Свабода” Павал Жук і Міхаіл Падаляк наведаюць старшыню суду Анатоля Савіча, які будзе разглядаць гэтую справу.