Як паведаміў нашаму радыё сустаршыня “Прыватнай уласнасьці” Леанід Малахаў, актывісты аб’яднаньня пратэстуюць супраць рашэньня ўладаў, якое абавязвае прадпрымальнікаў рэалізоўваць тавары толькі з выкарыстаньнем касавых апаратаў.
Нягледзячы на забарону, прадпрымальнікі вырашылі правесьці ў наступны панядзелак аднагадзінную акцыю там, дзе і плянавалі, — на скрыжаваньні менскіх вуліцаў Куйбышава і Кульман, што каля ўваходу ў гандлёва-выстаўны цэнтар “Паркінг”.
Удзел у прадпрымальніцкай акцыі 29 ліпеня зьбіраюцца браць і актывісты моладзевага руху “Зубр”.