“Беларускае замежжа”
У чарговым выпуску праграмы “Беларускае замежжа” яе аўтары Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш прапануюць вам сустрэчу зь беларускімі габрэямі ў замежжы. Яны пакінулі Беларусь, але і дагэтуль цікавяцца сытуацыяй у краіне, дзе прайшла значная частка іхнага жыцьця, і балюча перажываюць за далейшы лёс краіны.
У перадачы бяруць удзел Леў Зусмановіч і Рыгор Разінскі з Ізраілю, а таксама Ўладлен Эпштэйн зь Нямеччыны.
“Суботні дыялёг”. (паўтор перадачы 13 ліпеня)
Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў упэўненыя: у канфлікце Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай з уладамі вінаватая сама фэдэрацыя. Падтрымліваць калегаў па прафсаюзным руху яны адмаўляюцца. Слухайце “Суботні дыялёг” Ірыны Халіп з прэзыдэнтам Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Мікалаем Канахам.
“Галерэя “Свабоды”. (паўтор перадачы 13 ліпеня)
У новай “Галерэі “Свабоды” – расповед пра дзьве выставы, што гэтымі днямі адбываюцца ў Менску. Абедзьве яны прытарнаваныя да датаў народзінаў дзеячоў культуры. Адна зь іх прысьвечаная юбілеям Янкі Купалы й Якуба Коласа, другая – 115 гадам з дня нараджэньня Марка Шагала. Пра свае ўражаньні ад гэтых выставаў у чарговай перадачы Сяргея Харэўскага гутараць мастацтвазнаўцы Міхал Баразна й Марына Тараканава.