СТРАЙКУЮЦЬ АВІЯДЫСПЭЧАРЫ ШЭРАГУ ЭЎРАПЕЙСКІХ КРАІНАЎ

Алесь Грыневіч, Менск

На Беларусі сёньняшні страйк не адбіўся. Як паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск-2”, з краінаў, дзе страйкуюць дыспэчары, толькі Італія мае рэгулярны наўпроставы рэйс зь Беларусьсю. Але самалёт з Рыму лятае па панядзелках ды пятніцах. Раней існаваў рэгулярны рэйс авіякампаніі “Белавія” паміж Менскам і Парыжам. Але ад 1 красавіка шэраг краінаў Эўразьвязу, у тым ліку Францыя, забаранілі палёты самалётаў, якія не адпавядаюць міжнародным патрабаваньням паводле шумавога ўзроўню. Таму “Белавія” была вымушаная скасаваць парыскі рэйс.

Цяперашні страйк дыспэчараў скіраваны супраць пляну стварыць адзіную сыстэму авіякантролю ў Эўропе. Прафсаюзы баяцца, што такая сыстэма зьменшыць колькасьць працоўных месцаў.