<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>

Ул. інф.

“Беларускае замежжа”: Працяг тэмы “Беларусы ў сфэры бізнэсу”

У чарговым выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа” – працяг тэмы “Беларусы ў сфэры бізнэсу”. У перадачы возьмуць удзел Таіса Мішчанка з Масквы, Міхась Лужынскі з Сыднэю, Алеся Сёмуха зь Нью-Ёрку


“Суботні дыялёг Ірыны Халіп”: Гутарка з эколягам Валерыем Дранчуком (паўтор перадачы 1 чэрвеня)

Апошняе апытаньне грамадзкае думкі лябараторыяй “Новак” паказала, што на другое месца па важнасьці беларусы ставяць экалягічныя праблемы. Ці змогуць зьмены ў грамадзкай сьвядомасьці выратаваць хаця б Белавескую пушчу? Слухайце ў “Суботнім дыялёгу” меркаваньне вядомага эколяга Валерыя Дранчука.