"Беларускае замежжа": Беларусы ў сфэры бізнэсу.
Тэма заўтрашняга выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа” – “Беларусы ў сфэры бізнэсу”. У перадачы возьмуць удзел Генадзь Лех і Андрэй Макагон з Масквы, а таксама Валянцін Сэльвясюк з Парыжу.
"Суботні дыялёг": Гутарка з Уладзімерам Коласам (паўтор перадачы 25 траўня).
Канчаецца чарговы навучальны год. Які лёс чакае выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю – адзінай беларускамоўнай навучальнай установы? Пра гэтае распавядае ў "Суботнім дыялёгу" дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас.
"Сымбаль веры": Рэвалюцыйныя падзеі ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царкве (паўтор перадачы 25 траўня).
Той, хто сочыць за паведамленьнямі нашага Радыё і іншых сродкаў масавай інфармацыі, ня мог не заўважыць даволі частых у апошні час паведамленьняў аб дзейнасьці Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Што ж адбываецца насамрэч? Наколькі сур’ёзна можна ставіцца да дзейнасьці беларускіх аўтакефалістаў? Чарговы выпуск нашай міжканфэсійнай перадачы Сымбаль Веры прысьвечаны рэвалюцыйным падзеям, якія разгортваюцца апошнім часам у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве. Удзел у перадачы бяруць намесьнік першагерарха БАПЦ епіскап Аляксандар Салагуб і сакратар Гарадзенскай епархіі Беларускага эгзархату РПЦ айцец Анатоль Ненартовіч. Падрыхтаваў і вядзе перадачу Сяргей Абламейка.