Паводле графіку, у траўні аб’яднаньне мусіць перапрацаваць 715 тысяч тонаў і, мяркуючы па ўсім, графік будзе вытрыманы. Аднак 20 чэрвеня на прадпрыемстве спыняецца на рэканструкцыю самая буйная тэхналягічная ўстаноўка – АВТ-6, здольная перапрацоўваць у год да 6 млн. тонаў нафты. У зьвязку з тым аб’ёмы перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны будуць скарочаныя. Дадамо, што ўстаноўка гэтая ўжо даўно падлягала рэканструкцыі з мэтаю павелічэньня глыбіні перапрацоўкі нафты.
СПЫНЯЕЦЦА НА РЭКАНСТРУКЦЫЮ САМАЯ БУЙНАЯ ТЭХНАЛЯГІЧНАЯ ЎСТАНОЎКА ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “НАФТАН”