СТАН ЗДАРОЎЯ УЛАДЗІМЕРА МУЛЯВІНА ПА-РАНЕЙШАМУ "СТАБІЛЬНА ЦЯЖКІ"

Ігар Карней, Менск

Цягам апошніх дзён ніякіх кардынальных зьменаў у здароўі Ўладзімера Мулявіна не адбылося. Мэдыкі па-ранейшаму ацэньваюць ягоны стан як "стабільна цяжкі". Як паведамілі нашаму радыё супрацоўнікі аддзелу рэанімацыі, крывяны ціск адпавядае норме, тэмпэратура цела нармальная. Але лекары адмаўляюцца прагназаваць далейшы лёс артыста.