Затым ад Акадэміі Навук па праспэкце рушыла шэсьце, каля паловы на сёмую вечара. Наперадзе несьлі жалобныя званы.
Генадзь Грушавы, кіраўнік фонду “Дзецям Чарнобылю” ішоў побач са мною ў шэрагу людзей:
(Грушавы: ) “Што да клопату дзяржавы пра здароўе грамадзянаў, то сёньня мы вярнуліся ў 1986 год – нават і горшая сытуацыя, чым тады. Здароўе нацыі сыходзіць, і мы павінны ставіць пытаньне перад дзяржавай, якая імкнецца вярнуць назад нас у зону. Трэба мяняць рэжым, калі хочам выратаваць нацыю”.
На рагу праспэкту Скарыны і вуліцы Сурганава машыны рухаюцца з двух бакоў ад калёны, рух транспарту не спынілі – сытуацыя ня вельмі бясьпечная.