МАГІЛЁЎ НАВЕДАЎ КІРАЎНІК РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ГРАМАДЗКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ “ДЗЕЛАВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА” МІХАІЛ МАРЫНІЧ

Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Пасьля размовы зь Міхаілам Марынічам у іншым месцы некалькі дзясяткаў магілёўцаў прагаласавалі за ўтварэньне гарадзкога аддзяленьня гэтага грамадзкага аб’яднаньня. Ягоным старшынём абралі прадпрымальніка Віктара Багданава. Як адзначыў Міхаіл Марыніч, аб’яднаньне будзе спрыяць разьвіцьцю беларускага бізнэсу і падтрымліваць эканамічныя праекты жыхароў гораду. У палітыцы “Дзелавая ініцыятыва” ўдзельнічаць не зьбіраецца.