СТАРШЫНЯ КАМІТЭТУ МІНІСТРАЎ РАДЫ ЭЎРОПЫ: “ШМАТ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД БЕЛАРУСКІХ ЛІДЭРАЎ”

Юры Сьвірко, Прага

“Літва, адпаведна мэтам, якія яна вызначыла ў сваёй праграме, спрабавала знайсьці сродкі аднавіць дыялёг і супрацоўніцтва паміж Радай Эўропы ды ўладамі ў Менску”, – сказаў Антанас Валёніс.

Ён дадаў: “Аднак шмат залежыць ад жаданьня беларускіх лідэраў прывязаць сваю краіну да сыстэмы супольных каштоўнасьцяў дзяржаваў-сяброў Рады Эўропы. Старшыня высока ацэньвае намаганьні Парлямэнцкае Асамблеі, якая зноў запрасіла беларускую парлямэнцкую дэлегацыю браць удзел у бягучай сэсіі. Літва працягне свае намаганьні што да пашырэньня каштоўнасьцяў Рады Эўропы”.