<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>

Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

У заўтрашнім выпуску перадачы Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш працягваюць тэму ўшанаваньня памці вядомых беларускіх дзеячаў у замежжы. Лёс многіх зь іх быў зьвязаны з рознымі краінамі сьвету. Беларуская дыяспара здаўна праяўляла клопат пра гэтую важную справу і робіць шмат цяпер.

У перадачы бяруць удзел Хведар Нюнька зь Вільні, Антон Сабалеўскі з Масквы і скульптар Анатоль Арцімовіч зь Менску.


“Вострая Брама”

Ёсьць пашыранае меркаваньне, што галакост у Беларусі ў часе мінулае вайны рабіўся рукамі літоўскіх і ўкраінскіх калябарантаў, а беларусы толькі ратавалі габрэяў. Ці так гэта і ці мае гэта дачыненьне да іншага пашыранага мекаваньня: маўляў, беларусы нацыянальна менш разьвітыя за літоўцаў і ўкраінцаў.

Пра гэта ў “Вострай Браме” кажуць аўтар перадачы Сяргей Дубавец і ягоныя суразмоўцы. Перадача прымеркаваная да Дня Волі 25 сакавіка.