На момант перадачы гэтага матэрыялу суд разгледзеў пратаколы адносна двух затрыманых. Раману Рамашку і Міхалу Патрэбу судзьдзя Дземчанка абвесьціў папярэджаньні.
Міліцыя склала таксама пратаколы на двух жыхароў Менску. Гэта намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка і старшыня Сялянскай партыі Яўген Лугін. Суд над імі павінен адбыцца 8-га красавіка.