ЛУКАШЭНКА ЗАЯВІЎ, ШТО “БАЛТИКА” ПАРУШЫЛА ЯГОНЫЯ ЎМОВЫ

Ул. інф.

Паводле Лукашэнкі, было выстаўлена 12 умоваў, у тым ліку пабудова лядовага катку. Лукашэнка заявіў, што “Балтика” разам з былым прэм’ерам Беларусі Ярмошыным спрабавала парушыць гэтыя умовы.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што зараз “Балтика” аказвае на яго ціск праз прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.