У МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ НЕКАТОРЫХ ЗУБРОЎЦАЎ І МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ПАСТАВІЛІ НА ЎЛІК У МІЛІЦЫІ

Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Як стала вядома, гэтых маладзёнаў не падазраюць у зьдзяйсьненьні хуліганства альбо іншых крымінальных учынкаў. Юнакоў і дзяўчын затрымлівалі падчас арганізацыі моладзевых акцыяў альбо распаўсюду агітацыйнай літаратуры. Частка зь іх пацярпела падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Такія іхныя ўчынкі і далі міліяцынтам падставу залічыць іх да ліку “цяжкіх падлеткаў”.

Актывісты недзяржаўных моладзевых аб’яднаньняў уважаюць, што такі крок уладаў тлумачыцца вылучна палітычнай дзейнасьцю юнакоў.