ГАРАДЗКІ СУД АПРАЎДАЎ АЗАРОНКА

Альгерд Невяроўскі, Менск

Такім чынам, калегія задаволіла скаргу Юрыя Азаронка й пратэст пракуратуры. Сябры судовай калегіі лічаць, што Азаронак у сваёй праграме не абражаў гонару лідэра АГП.

Паводле рашэньня судовай калегіі, словы Юрыя Азаронка пра тое, што Анатоль Лябедзька нібыта прывез з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь і прыўласьціў 8500 даляраў, былі ня цьверджаньнем, а толькі меркаваньнем аўтара праграмы. (Месяц таму суд Першамайскага раёну Менску прызнаў Азаронка й БТ вінаватымі ў гэтай справе і абавязаў выплаціць Анатолю Лябедзьку адпаведна 400 і 600 тысяч рублёў кампэнсацыі.) Лідэр АГП лічыць, што ў гэтай справе на гарадзкі суд быў аказаны моцны ціск з боку ўладаў.