БОЛЬШ ЯК ЧАТЫРЫ МЕСЯЦЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ВАХТА ПАМЯЦІ Ў КУРАПАТАХ

Ганна Соусь, Менск

Будаўнікі працягваюць будаваць падземны пераход побач зь лясным масівам, а таксама падвышаюць узровень дарогі. Валанцёры цяпер рыхтуюцца да наведваньня Ждановіцкай лясной гаспадаркі, куды іх выклікалі для размовы наконт нібыта "незаконнага ўсталяваньня намёту" ў Курапатах і высечкі лесу.

Разам з валанцёрамі ў лясьніцтва пойдуць прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі "Вясна". Гэта адбудзецца ў сераду. На сустрэчы будзе прысутнічаць і карэспандэнт Радыё Свабода.