ХАРТЫЯ'97 ВЫЗНАЧЫЛА ЛЯЎРЭАТАЎ ПРЭМІІ ЗА АБАРОНУ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

Альгерд Невяроўскі, Менск

Абаронцы Курапатаў, якія больш за 2 месяцы бароняць мэмарыял ад разбурэньня, сталі ляўрэатамі ў намінацыі "За асабістую мужнасьць".

Вядомая тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка ўзяла актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі, і за гэта ўзнагароджаная прэміяй у намінацыі "За грамадзянскі ўчынак".

Марына Коктыш адзначаная за шэраг матэрыялаў прысьвечаных лёсу зьніклых вядомых у Беларусі людзей.

Уручэньне прэміі ляўрэатам адбудзецца на наступным тыдні.