ПРАФЭСАР БАНДАЖЭЎСКІ ДАСЛАЎ СКАРГУ Ў ЖЭНЭВУ

Казімер Яноўскі, Гомель

Аналягічная скарга накіраваная і ў Міжнародны суд у Страсбургу. Пра гэта паведаміла жонка вязьня Галіна Бандажэўская, якая наведала мужа ў менскай вязьніцы на вуліцы Кальварыйскай.

У сваіх лістах зьняволены прафэсар скардзіцца на беспадстаўнае абвінавачаньне ў хабарніцтве і незаконны прысуд.

Скаргі ў згаданыя ўплывовыя міжнародныя арганізацыі накіраваў і асуджаны прарэктар мэдінстытуту Ўладзімер Раўкоў.