Два тыдні таму калегія Вярхоўнага суду ўжо адмовілася разглядаць гэтыя факты, і цяпер праваабаронцы наўпрост апэлююць да старшыні Вярхоўнага суду.
"Калі й Валянцін Сукала адхіліць нашае хадайніцтва, будзем падаваць скаргу ў камітэт ААН па правох чалавека, гэты дакумэнт ужо рыхтуецца", — заявіў Радыё Свабода выканаўчы дырэктар Беларускага Гельсынскага камітэту Алег Гулак.