СЯМЁН ДОМАШ ПАПРАЎЛЯЕЦЦА

Любоў Лунёва, Менск

Днямі ён пройдзе неабходныя тэсты і аналізы, каб высьветліць стан здароўя.

Сямён Домаш паведаміў, што адчувае сябе значна лепш, чым напачатку шпіталізацыі. Домаш патрапіў у шпіталь неўзабаве пасьля выступу на Беларускім тэлебачаньні напярэдадні выбараў.

Сямён Домаш быў зарэгістраваны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі, але зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Уладзіміра Ганчарыка.