БДІПЧ НЕ ПРЫЗНАЛА ВЫНІКІ ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ

Уладзімер Глод, Менск

Сёньня місія абмежаванага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі сумесна з прадстаўнікамі парлямэнцкай эўрапейскай тройкі правяла прэсавую канфэрэнцыю, на якой агучыла свае паяпрэднія высновы і заключэньні.

У дакумэнце адзначаецца, што “працэс прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году не адпавядаў абавязальніцтвам АБСЭ па правядзеньні дэмакратычных выбараў, сфармуляваных у Капэнгагенскім дакумэнце ад 1990 году і стандартам Рады Эўропы”.