New York Times:
“Лукашэнка запэўніў кіраўніка дэлегацыі АБСЭ, фіна Кіма Кальюнена: “Працэс назіраньня за выбарамі будзе такім, як вы прапануеце”.
Washington Post:
“Асірацелы пасьля зьвяржэньня амаль год таму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі адзіны эўрапейскі дыктатар мабілізаваў ўсе сілы свайго аўтакратычнага рэжыму, каб захаваць уладу. Журналістаў палохаюць, газэты захопліваюцца, у сядзібах апазыцыйных партыяў робяць ператрусы, актывістаў арыштоўваюць, сходы разганяюцца паліцыяй”.
Boston Globe:
“На працягу сямі гадоў кіраваньня краінай Лукашэка ператварыў Беларусь, гэтую шматпакутную краіну, вядомую як чыгуначны і аўтадарожны транзыт паміж Эўропай і Расеяй, у край, дзе спыніўся час, у мініятурную мадэль Савецкага Саюзу часоў Іосіфа Сталіна”.
Associated Press:
“Папулярнасьць Лукашэнкі ў Беларусі – у тым, што ён спрабуе захаваць сацыяльныя гарантыі савецкага часу”.
The Times:
“Паводле незалежнага апытаньня грамадзкай думкі, Лукашэнка павінен страціць уладу, калі беларусы ў нядзелю пойдуць да выбарчых урнаў, і іх галасы будуць падлічаны справядліва. Але ў сувязі з шырока распаўсюджанай практыкай падтасоўкі галасоў былы дырэктар саўгасу рыхтуецца адсьвяткаваць пераканаўчую перамогу. У сапраўднасьці ж ён павінен атрымаць прыблізна 40% галасоў”.
News (агельскае агенцтва навінаў):
“Шмат каму ў сталіцы Беларусі абрыдла паўсюдная бядота і скандальныя часта паводзіны прэзыдэнта, але мала хто верыць, што ёсьць шанец адхіліць Лукашэнку ад улады з дапамогай выбараў. Нават апазыцыя, праўдападобна, ўжо згадзілася з паразай на выбарах, якія напэўна можна характэрызаваць, як адны з найменш дэмакратычных ў сучаснай эўрапейскай гісторыі”.