ГАНЧАРЫК СУСТРЭЎСЯ ЗЬ МЕНСКІМІ НАСТАЎНІКАМІ

Міхал Стэльмак, Менск

На пытаньне нашага радыё, чаго чакаюць ад маючых адбыцца выбараў беларускія настаўнікі, намесьніца старшыні галіновага прафсаюзу адукацыі Алена Морава, якая брала ўдзел у сёньняшняй сустрэчы, адказала:

(Морава: ) "Чакаем, што нашы галасы будуць пачутыя. Гэта й будзе тая палітыка, якая адпавядае простаму чалавеку, шараговаму настаўніку, выхавальніку. Тады гэтаму настаўніку і выхавальніку, магчыма, і ня варта будзе зьбіраць грошы з бацькоў, а потым рамантаваць, фарбаваць клясныя пакоі. Мой прагноз: яны павінны прагаласаваць супраць той "стабільнасьці", якой сёньня выхваляюцца, супраць "пасьлядоўнасьці", якая давяла настаўніка да 60% сярэдняга заробку".