У ЦЭНТРЫ БЕРАСЬЦЯ МІРОН ПАВЕСІЎ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ

Алег Супрунюк, Берасьце

Адказнасьць за гэта ўзяў на сябе знакамiты Мiрон, якi вырашыў такiм чынам павiншаваць берасьцейцаў з нагоды гадавiны прыняцьця Дэклярацыi дзяржаўнага сувэрэнiтэту Беларусi.

Да ўсяго сапраўным Днём свабоды й незалежнасьцi стаў сёньняшнi дзень для кiраўнiка мясцовае суполкi "Маладога Фронту" Сяржука Бахуна, якi выйшаў на волю пасьля дзесяцi сутак адмiнiстрацыйнага арышту.