У РЭЧЫЦЫ СЯБРУ МАЛАДОГА ФРОНТУ ЛЕДЗЬ НЕ ПРАЛАМІЛІ ЧЭРАП

Казімер Яноўскі, Гомель

У нядзелю прыкладна а 21-й гадзіне на вуліцы Афіцэрскай маладафронтаўца двойчы ўдарылі ззаду па галаве кавалкам мэталічнай трубы. Акрываўлены юнак апрытомнеў сярод ночы ў закутку, затым дабраўся да аўтабазы. Ахоўнікі аўтабазы выклікалі па тэлефоне мэдычную дапамогу.

Спадар Цярэнцьеў распавёў нашаму радыё, што пасьля апошніх акцыяў Маладога Фронту ў Менску, у якіх ён браў удзел, ім сталі актыўна цікавіцца супрацоўнікі рэчыцкай міліцыі. Аднойчы нават затрымалі на вуліцы і высьвятлялі ягонае месца прапіскі. Выпадкова ці не, але ў хуткім часе і здарыўся напад.