Пра гэта гаворыцца ў прэсавым рэлізе, распаўсюджаным аддзелам прэсы і грамадзкай інфармацыі Сакратарыяту АБСЭ.
У прэсавым рэлізе паведамляецца аб сустрэчы пасла Віка з
дзеючым старшынём АБСЭ, міністрам замежных справаў Румыніі
Мірчам Джоанам, якая адбылася 18 траўня ў Бухарэсьце. Падчас
сустрэчы дзеючы старшыня арганізацыі "падкрэсьліў неабходнасьць працягваць перамовы эўрапейскіх інстытутаў і КНГ з беларускімі ўладамі па паляпшэнні рамачных умоваў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў".
Апрача таго, – паведамляе аддзел прэсы Сакратарыяту АБСЭ, – Мірча Джоанэ заклікаў КНГ АБСЭ ў Беларусі "працягваць намаганьні па
паляпшэнню дыялёгу з беларускімі ўладамі, іншымі палітычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі".