10 СУТАК АРЫШТУ ЎДЗЕЛЬНІКУ АКЦЫІ “КАНЧАТКОВЫ ДЫЯГНАЗ"

Любоў Лунёва, Менск

Валер Жарбін раней разам з затрыманымі ўдзельнікамі моладзевай акцыі 21 красавіка адседзеў 3 сутак. У судзе ён папрасіў даць адваката, і таму паседжаньне адбылося толькі сёньня.

Папярэдне ўсе затрыманыя атрымалі па 3 сутак арышту і таму іх адпусьцілі на волю з судовай залі. Толькі два чалавекі — Сяргей П'яных і Валер Жарбін запатрабавалі іншага адваката. Ім далі па 10 сутак арышту.